Узаемавыгаднае партнёрства - шлях да дасканаласці!

Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскі маслаэкстракцыйны завод" – адзін з найбуйнейшых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вытворцаў сырога (нерафінаванага) расліннага алею.

Нашы дзелавыя партнёры – прадпрыемствы харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь і найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны. Мы экспартуем нашу прадукцыю ў Расію, краіны Балтыі, Заходняй Еўропы, Скандынавіі і Кітай.

Галоўная стратэгічная мэта прадпрыемства – вытворчасць канкурэнтаздольнай і бяспечнай прадукцыі, якая адпавядае заканадаўчым і іншым абавязковым патрабаванням, якая пераўзыходзіць чаканнi спажыўцоў, якая прыносіць устойлівы прыбытак для далейшага развіцця вытворчасці з мэтай задавальнення ўсіх зацікаўленых бакоў. Гадавы аб'ём вытворчасці раслінных алеяў складае каля 40000 тон.

Гісторыя прадпрыемства


slide
2020

Мадэрнізацыя

Мадэрнізацыя сліва-наліўной эстакады з устаноўкай электронных расходамераў. Мадэрнізацыя элеватара шроту (усталёўка лакальных фільтраў).

slide
2017

Новая лінія абвальвання насення

Уведзена ў эксплуатацыю лініі для абвальвання насення сланечніка і падзелу яго па фракцыях прадукцыйнасцю не менш за 400 тон насення за суткі.

slide
2014

Новае прэсавае аддзяленне

Уведзена ў эксплуатацыю новае прэсавае аддзяленне, што дало магчымасць павялічыць сутачную прадукцыйнасць да 405 тон.

slide
2012

Новы элеватар

Уведзены ў эксплуатацыю новы элеватар ёмістасцю 20000 тон.

2011

Мадэрнізацыя цэха

Уведзены ў эксплуатацыю прэсавы агрэгат з кандыцыянерам, што дало магчымасць павялічыць сутачную прадукцыйнасць па перапрацоўцы алейнага семя рапсу да 300 тон за суткі.

2010

Новая кацельня

Уведзена ў эксплуатацыю ўласная кацельня. Вытворчая лабараторыя перааснашчана найноўшым абсталяваннем для правядзення лабараторных даследаванняў сыравіны і гатовай прадукцыі.

slide
2008

Новы цэх

Уведзены ў эксплуатацыю новы маслаэкстракцыйны цэх, абсталяваны найноўшым еўрапейскім абсталяваннем фірмы Europa Grown LTD (Вялікабрытанія). Пуск новага цэха дазволіў павялічыць аб'ёмы выпрацоўваемай прадукцыі і дасягнуць паляпшэння якасных паказчыкаў гатовай прадукцыі. Кіраванне тэхналагічным працэсам цалкам аўтаматызавана. Значна палепшыліся ўмовы працы працоўнага персанала.

slide
1988

Устаноўка экстрактара НД-1250

slide
1959

Павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці

На прадпрыемстве была ўстаноўлена лінія па экстракцыі алею, што дадаткова павялічыла аб'ём вытворчасці.

slide
1931

Першы пуск

Адбыўся афіцыйны пуск завода. Першапачаткова перапрацоўка алейнага насення праводзілася прэсавым спосабам, асноўнай прадукцыяй завода былі: тэхнічныя раслінныя алеі і пакост.

slide
1927

Пачатак будаўніцтва

Закладзены першы камень сучаснага завода.