Алей сланечнікавы
Сланечнікавы алей выпрацоўваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 1129-93 «Алей сланечнікавы. Тэхнічныя ўмовы» і ТУ BY 300031680.001-2012 «Алей сланечнікавы. Тэхнічныя ўмовы».
Ужываецца для харчовых, тэхнічных і медыцынскіх мэт. У залежнасці ад паказчыкаў якасці нерафінаваны сланечнікавы алей падпадзяляюць на вышэйшы, першы, другі гатункі, кармавы і тэхнічны. Алей сланечнікавы кармавы ўжываецца ў якасці дадаткаў пры вытворчасці камбікармоў, алей багаты на вітаміны Е (яго ў гэтым алеі больш за ўсё), А, D, групы В, мікраэлементы, інулін, дубільныя рэчывы, а таксама тлушчавыя кіслоты, асноўная частка з якіх прадстаўлена менавіта ненасычанымі тлушчавымі кіслотамі.Вітамінна-мінеральны комплекс спрыяе ўмацаванню імуннай сістэмы.
Вітамін Е, які з'яўляецца магутным антыаксідантам, абараняе клеткі арганізма ад заўчаснага старэння, валодае супрацьпухлінным дзеяннем, спрыяе паляпшэнню стану скуры і волас. Станоўчы ўплыў аказвае ўжыванне нерафінаванага сланечнікавага алею на стан нервовай сістэмы.
Адпаведнасць алею сланечнікавага нерафінаванага вышэйшага, першага, другога гатункаў патрабаванням Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 024/2011 «Тэхнічны рэгламент на маслатлушчавую прадукцыю», ТР ТС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», ТР ТС 022/2011 «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» пацверджана дэкларацыяй аб адпаведнасці ЕАЭС № ВУ/112 11.01. ТР024 005.01 00765 ад 1 снежня 2021 г. да 30 лістапада 2026 г.
Алей сланечнікавы нерафінаваны кармавы, першага і другога гатункаў пацверджаны адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь ТР 2010/025/BY «Кармы і кармавыя дабаўкі. Бяспека», «Ветэрынарна-санітарныя правілы забеспячэння бяспекі кармоў, кармавых дабавак і сыравіны для вытворчасці камбікармоў», зацверджаных Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь 10.02.2011г. № 10 (у рэдакцыі пастаноў Мінсельгасхарча ад 20.05.2011 № 33, ад 28.07.2011 № 49, ад 10.09.2014 № 48, ад 10.06.2016 № 23) дэкларацыяй аб адпаведнасці BY/112 11.01. ТР025 005 04386 ад 19 снежня 2016 г. да 16 снежня 2021 г. і дэкларацыяй аб адпаведнасці BY/112 11.01. TP025 005 04937 ад 18 ліпеня 2017 г. да 18 ліпеня 2022 г. адпаведна.
Паказчык | Вышэйшы гатунак | Першы гатунак | Другі гатунак | Для кармавых мэт | Для тэхнічных мэт |
Рэгламент адпаведнасці | ГОСТ 1129-93 | ТУ BY 300031680.001-2012 | |||
Празрыстасць | Наяўнасць "сеткі" над асадкам не з'яўляецца бракавальным фактарам | Лёгкае памутненне над осадком не з'яўляюцца бракавальным фактарам | Празрыстае. Дапускаецца лёгкае памутненне | Не нармуецца | |
Колер | - | ||||
Пах і смак | Уласцівы сланечнікаваму алею, без старонняга паху, прысмаку і горычы | Уласцівы сланечнікаваму алею. Злёгку затхлы пах і прысмак гаркаты не з'яўляюцца бракавальным фактарам | Не нармуецца | ||
Колерны лік, мг I2, не больш за | 15 | 25 | 35 | 40 | |
Кіслотны лік, мг КОН/г, не больш за | 1,5 | 4,0 | 6,0 | 20,0 | Не нармуецца |
Перакісны лік, ммоль 1/2 О/кг, не больш за | 10 | 10 | Не нармуецца | 0,2 % I2 | Не нармуецца |
Масавая доля вільгаці і лятучых рэчываў, %, не больш за | 0,20 | 0,30 | |||
Тэмпература ўспышкі алею, °С, не менш за | 225 | ||||
Масавая доля фосфаразмяшчальных рэчываў у пераліку на стэараалеалецытын, %, не больш за | 0,4 | 0,6 | 0,8 | 1,0 | |
Масавая доля фосфаразмяшчальных рэчываў у пераліку на Р2О5, %, не больш за | 0,035 | 0,053 | 0,070 | ||
Масавая доля неамыляемых рэчываў, %, не больш за | 1,2 | 1,3 | 1,5 | ||
Масавая доля нетлушавых прымешак, %, не больш за | 0,05 | 0,10 | 0,20 | - | - |
Лік амылення, мг КОН/г | - | - | - | - | - |
Масавая доля серы, мг/кг, не больш за | - | - | - | - | - |
Масавая доля эрукавай кіслаты, %, не больш за | - | - | - | - | - |
Тэрмін захоўвання | З дня разліву фасаванага ў спажывецкую тару - 4 мес., разлітага ў біклагі і бочкі - 1,5 мес. | 3 месяцы | 12 месяцаў |